14.06.2019 / 20:53

Партыя алігарха Плахатнюка ў Малдове капітулявала пасля 15-хвіліннай сустрэчы з амерыканскім паслом 3

Дэмакратычная партыя Малдовы алігарха Улада Плахатнюка абвясціла пра разблакаванне ўрадавых будынкаў пасля таго, як пасол ЗША ў Малдове Дэрэк Хоган наведаў 14 чэрвеня офіс партыі, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам партыі, у тым ліку з Плахатнюком.

Ён знаходзіўся там 15 хвілін, пасля чаго з'ехаў. Па яе выніках дэмакраты пагадзіліся разблакаваць ўрад.

Акрамя таго, у парламент вернуцца дэпутаты-дэмакраты, якія не з'яўляліся там з 8 чэрвеня.

Чытайце таксама: Урадавы крызіс у Малдове: партыя Плахатнюка пагадзілася адклікаць сваіх людзей з урада

NN.by

2
любите родину мать вашу / Адказаць
14.06.2019 / 21:39
американский посол видно, пообещал банковские счета заблокировать? ))
3
Палкоўнік Зэман / Адказаць
14.06.2019 / 22:09
Каб Плахатнюк грошы не хаваў у ЗША, то мог пабрыкацца, а так, трэба слухацца :)
2
Ляксандра / Адказаць
16.06.2019 / 19:28
Вот он,настоящий "управитель".15(!!)минут-и Плахотнюк с иже с ним спеклись.Это и есть  показатель настоящей "свободы и демократии" вместе с "незалежнасьцю".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру