45 дэпутатаў Сейма Латвіі прагаласавалі за далейшае прасоўванне ініцыятывы пра знос помніка Вызваліцелям, піша Delfi. 30 дэпутатаў былі супраць. Ініцыятыву перададуць на разгляд камісіі Сейма па замежных справах і камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.

Не ўсе дэпутаты кіруючых партый падтрымалі ініцыятыву. Дэпутат Артус Кайміньш (KPV LV) лічыць, што рашэнне падарваць помнік было б няправільным, бо прывяло б да расколу грамадства і пагрозы для бяспекі. Кайміньш прапануе перайменаваць помнік і назваць гэта месца мемарыялам памяці аб савецкай акупацыі.

Дэпутат Андрыс Скрыдзе («Для развіцця/За!») таксама лічыць, што дэмантаваць помнік не варта. Ён прапануе не толькі змяніць яго назву, але і абсталяваць у яго падземных памяшканнях інтэрактыўны музей акупацыі.

Раней Сейм адхіліў ініцыятыву лідара Рускага саюза Латвіі Таццяны Жданок пра абарону помніка воінам-вызваліцелям Рыгі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0