Прэм'ер-міністр Малдовы з праеўрапейскай партыі Мая Санду заявіла, што скандальны мільярдэр, лідар Дэмакратычнай партыі Уладзімір Плахатнюк адкажа перад законам.

«Хутка незалежная юстыцыя пакарае грамадзяніна Плахатнюка і тых, хто парушыў закон, наўпрост падпарадкоўваючыся яму», — заявіла яна на брыфінгу 14 чэрвеня, перадае NewsMaker.

Па словах Санду, ранейшыя ўлады адкажуць за блакаванне ўваходаў у дзяржустановы, шантаж і пагрозы, выкарыстанне ваенізаваных структур і напады на журналістаў.

Яна таксама запатрабавала, каб Канстытуцыйны суд перагледзеў свае рашэнні, і заклікала суддзяў Канстытуцыйнага суда і генпракурора скласці свае паўнамоцтвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0