Ён рэжысёр, акцёр і стваральнік тэатральнай дынастыі. Сёння 60-годдзе адзначае Аляксандр Гарцуеў — выбітны дзеяч беларускага тэатра.

Ён доўга працаваў у Тэатры імя Янкі Купалы, выкладаў у Акадэміі мастацтваў. А ў 2012 годзе Гарцуеў узначаліў Тэатр беларускай драматургіі, які пры ім стаў адной з самых папулярных пляцовак сталіцы, дзе ідуць смелыя і наватарскія п'есы.

Гарцуеў жыве тэатрам, як і ягоная сям'я. Ягоная жонка — прыма Купалаўскага тэатра, народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік. Прымай Купалаўскага стала і дачка, Валянціна Гарцуева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0