15.06.2019 / 11:03

«Эмацыйныя пакуты»: амерыканцы не ўдалося стрэсці з Трампа грошы за пацалунак 7

Суд Фларыды не задаволіў скаргу былой супрацоўніцы перадвыбарчага штаба прэзідэнта ЗША Дональда Трампа супраць яго за непажаданы пацалунак. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Associated Press.

Адзначаецца, што рашэнне суда можа быць абскарджана на працягу 30 дзён. Associated Press перадае, што суддзя назваў гэты пазоў «палітычнай справай».

Абвінавачванні супраць Трампа яго былая супрацоўніцы Альва Джонсан выставіла ў жніўні 2016 года. Паводле яе слоў, пасля перадвыбарчага мітынгу ў Фларыдзе 24 жніўня ён схапіў яе за руку і сілаю пацалаваў у вусны.

Чарнаскурая жанчына запатрабавала кампенсацыю за маральныя страты і эмацыйныя пакуты, а таксама заявіла, што стала ахвярай дыскрымінацыі, бо падчас перадвыбарчай кампаніі Трампа яна, з яе слоў, атрымлівала менш, чым яе калегі — светласкурыя мужчыны.

У 2017 годзе Associated Press паведамляла, што ў сэксуальных дамаганнях прэзідэнта ЗША абвінавацілі 16 жанчын. Трамп ў адказ на гэта у 2018 годзе заявіў, што яго абвінавацілі «чатыры ці пяць жанчын», якім добра заплацілі, каб яны прыдумалі супраць яго гісторыю.

NN.by; калаж Ring of Fire Radio

2
Вецер валос. / Адказаць
15.06.2019 / 11:31
Трамп Мужчына! Паважаю!
2
ЯНКА / Адказаць
15.06.2019 / 11:40
★ А чаму на фота Валерый Лявоньцьеў?! ★
6
ugo / Адказаць
15.06.2019 / 15:32
Бедны, бедны Трамп! Бедны, бедны Вайнштэйн! Бедны, бедны ... Вася, мой сусед, якi не згадзiуся жанiцца i якога вінаваціць у згвалтаванні сяброўка-шлюшка, якая ўчора была згодна на ўсё. Я зусім не жанчынафоб, але якімі ж подлымі, карыслівымі, прагнымі да грошай бываюць ...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру