15.06.2019 / 11:41

Пінчука аштрафавалі за пошук пасажыраў праз Blablacar 8

Ілюстрацыйны скрыншот з сайта Blablacar.

Суд аштрафаваў жыхара Пінскага раёна на 127,5 рубля, але пашкадаваў і не канфіскаваў яго машыны.

У суд на пінчука падалі супрацоўнікі падатковай інспекцыі. Яны выявілі, што чалавек размясціў рэкламную аб'яву на сайце Blablacar.ru і прыняў замову на перавозку двух пасажыраў з Пінска ў Расію. Дамовіўся ён з «кліентамі» на 2000 расійскіх рублёў з чалавека — гэта значыць, каля 65 беларускіх рублёў, паведамляе прэс-служба Эканамічнага суда Брэсцкай вобласці.

Падаткавікі абвінавацілі мужчыны ў ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Мужчына быў зарэгістраваны на сайце Blablacar.ru. Па звестках сайта, усяго ён ажыццявіў 80 паездак.

Суд прыйшоў да высновы, што такія дзеянні сведчылі аб «накіраванасці на сістэматычнае атрыманне прыбытку ад перавозкі пасажыраў і з'яўляліся прадпрымальніцкай дзейнасцю». Таму суд наклаў штраф памерам 5 базавых. Дадатковае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе канфіскацыі аўтамабіля не ўжывалася. Суд матываваў гэта тым, што правапарушальнік ўпершыню прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнае. 

Blablacar — гэта інтэрнэт-платформа для пошуку спадарожнікаў у паездкі. Яе стварылі французы, але яна дзейнічае ў 22 краінах, у тым ліку Расіі і Украіне.

Назва платформу паходзіць ад рэйтынгу, які выбіраюць сабе кіроўцы: «Bla» для маўклівых, «BlaBla» для сярэднегаваркіх і «BlaBlaBla» для тых, хто любіць патрындзець. Кіроўцы змяшчаюць інфармацыю, куды едуць, і ўказваюць, за колькі гатовыя падвезці, людзі выбіраюць сабе папутных. Платформа атрымлівае 12% ад кожнай угоды. Гэта адзін з новых бізнэсаў, які дае магчымасць людзям у розных краінах зарабляць і эканоміць на прынцыпах sharing.

У Беларусі карыстальнікаў Blablacar і аналагічнага сэрвісу Beepcar падаткавікі пачалі шчаміць з 2018 года, што нярэдка выклікае абурэнне людзей, бо гаворка ідзе пра зусім невялікія сумы даходаў.

СГ

3
AQUARIUS / Адказаць
15.06.2019 / 11:59
Как уже за@бала эта налоговая, скоро последние трусы снимут
2
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
15.06.2019 / 12:10
з гауна плеуку ужо знiмаюць)))
1
Свободный / Адказаць
15.06.2019 / 12:24
Еще чаго пиццот штоли мала или на катэдж на голубокровных улицах напакрутицца захотели?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру