15.06.2019 / 12:54

Камунальныя службы Крычава аператыўна адрэагавалі на публікацыю «Нашай Нівы» 8

Камунальныя службы Крычава аператыўна адрэагавалі на публікацыю «Нашай Нівы» аб празрыстай кабінцы для пераадзявання на адным з гарадскіх пляжаў.

Так выглядала кабінка:

Як і абяцаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і добраўпарадкаванні прадпрыемства «Камунальнік» Аляксандр Данін, праз дзень пасля пасля з'яўлення матэрыяла на сайце «НН» кабінка была адрамантаваная.

Так яна стала выглядаць:

Зараз наведнікі і наведніцы пляжа могуць пераадзявацца ў кабінцы без аніякай пагрозы для асабістай цнатлівасці.

Крычаўскія камунальнікі патлумачылі, як у іх атрымалася «празрыстая» кабінка для пераадзявання

Даслаў чытач Вальдэмар К., Крычаў

1
ЯяЯя / Адказаць
15.06.2019 / 13:09
Малайцы, чытаюць Нашу Ніву!
6
Бел. / Адказаць
15.06.2019 / 13:57
Ржунемагу
2
ugo / Адказаць
15.06.2019 / 15:45
Вам гарадскiм усё "жарко" купацца "хотим", а ў некага клетка для трусоў i куранят засталася недабудаванай.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру