15.06.2019 / 12:52

У Навагрудку хочуць выселіць бібліятэку і мастацкую школу 4

«У Наваградскім выканкаме разглядаецца пытанне аб высяленні дзяцячай і дарослай гарадской бібліятэкі, мастацкай школы і музычных класаў з іх спрадвечнага будынка па Міцкевіча 20, у якім яны знаходзяцца ўжо 30 гадоў», — пішуць у групе Укантакце Навагрудак LIVE. — Хто паклаў вока на будынак дзяцей і бібліятэкі? БТІ, ім нібы мала месца ў сваім будынку».

У гэтай справе старшыня Таварыства беларускай мовы ў Наваградку пабываў на прыёме ў намесніцы старшыні выканкама Святланы Каралько. Ён наракае, што сутыкнуўся з непрыязным прыёмам.

NN.by

0
меркаванне / Адказаць
16.06.2019 / 10:13
Ганьба тым, хто зробіць такое злачынства супраць дзяцей.
0
Ladzimir / Адказаць
16.06.2019 / 13:39
Гэта злачынства, крымінальнае злачынства. Трэба судзіць і сажаць!
 Арганізацыя нічога не робячая, не прыносячая краіне нікага прыбытку, расчышчае месцы для хвалі яшчэ такіх жа чыноўнікаў-балбатуноў. Якіх утрымлівае за свой кошт  працоўны народ, адлічваючы  падаткі на іхняе утрыманне.
 Для такіх арганізацый як выканкамы, розныя саветы, камісіі і іншыя дастаткова   на ўсіх тры-чатыры невялікіх памяшканні, і ўсе яны там памесцяцца. Ну і няхай "працуюць". Ад іхнай працы нічога не залежыць- болей хлеба не нажнеш, малака не надоіш, мяса не дасі, дамоў не пабудуеш, трактароў не выпусціш , ну і так далей. 
 На кожным  прадпрыемстве есць рабочыя, інжынеры, дырэктары- ад гэтых людзей залежыць наш дабрабыт і дабрабыт нашай краіны.
А усе гэтыя астатнія службы- пачынаючы з выканкамаў і заканчваючы адміністрацыяй прэзідэнтскай- гэта прастыя статысты, і нават не самі падлічваючыя, а карыстаючыеся даннымі саміх прадпрыемстваў, дзе ўжо спецыялісты усе падлічылі. 
 Толькі , як салаўі, пяюць  песні аб нашых дасягненнях. 
 А пры недахопах яны збоку, вінаватыя дырэктары, інжынеры і працоўныя!!!
"Добрая пазіцыя"!
0
Slawek / Адказаць
16.06.2019 / 23:42
Позор!!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру