15.06.2019 / 16:54

«Асабліва з улікам няпростага лёсу выступоўцы». Статкевіч патлумачыў, у чым згодны, а ў чым не згодны з Пракапенем 21

Мікалай Статкевіч на сустрэчы ў «Клубе Святланы Алексіевіч» 13 чэрвеня. Фота Сяргея Шапрана.

Увагу прысутных на сустрэчы з ІТ-бізнэсоўцам Віктарам Пракапенем у Клубе Святланы Алексіевіч 13 чэрвеня прыцягнула тое, што палітык Мікалай Статкевіч выйшаў з залы пасля слоў выступоўца, што Беларусі не патрэбныя ні дзяржаўная ідэалогія, ні нацыянальная ідэя, бо іх час мінуў.

СМІ палічылі гэта рэакцыяй на словы прадпрымальніка. Аказваецца, не: «Я сышоў, бо не было болей часу на ёй заставацца — меў наступную сустрэчу, — патлумачыў Статкевіч «Нашай Ніве». — Тэму сустрэчы лічу важнай і цікавай. Бо здольнасць беларусаў да творчай і сістэмнай працы, прэстыж адукацыі ў нашым грамадстве даюць нам някепскія шанцы ў сусветнай канкурэнцыі якраз на рынку ІТ-тэхналогій. Хаця, безумоўна, толькі аднымі гэтымі тэхналогіямі краіна жывая не будзе», — мяркуе Статкевіч.

«Як кажуць — я тут «у тэме». Хоць і напісаў сваю апошнюю камп'ютарную праграму шмат гадоў таму, але ўважліва сачу за развіццём ІТ-тэхналогій. Доктарскую дысертацыю ў галіне электронікі мне некалі не далі абараніць з палітычных прычын, але напісаць яе я паспеў,

— расказаў старшыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу, экс-кандыдат у прэзідэнты і палітвязень, які перад паходам у палітыку быў выкладчыкам ВІЗРУ — Вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча ў Мінску. — Дарэчы, асаблівых тэарэтычных прарываў з той пары не здарылася. Здарыліся каласальныя тэхналагічныя, якія дазваляюць рэалізаваць тое, што раней было толькі тэорыямі», — адзначае Статкевіч.

«Я стаўлюся да Віктара Пракапені з павагай, але, сапраўды, не згодны з некаторымі яго тэзамі. Напрыклад, наконт магчымасці мець перадавую (значыць — свабодную) сістэму адукацыю ва ўмовах несвабоднай краіны,

калі настаўніцы найперш мусяць выконваць функцыі «салдатак рэжыму». Не магу пагадзіцца і з ігнараваннем на сустрэчы ўплыву сусветных тэндэнцыяў да росту няроўнасці, дэмаграфічнага выбуху ў самых бедных краінах свету і імклівага пагаршэння кліматычных умоў у іх. У выніку чаго «цудоўны новы свет» з перспектыўнымі тэхналогіямі можа быць даступным усё меншай долі насельніцтва планеты. А то і ўвогуле апынуцца пад пагрозай існаванню з-за гуманітарных катастрофаў, якія ў перспектыве могуць закрануць мільярды людзей», — засцерагае Статкевіч.

«Ну і наконт «непатрэбнасці» нацыянальнай ідэі ці ідэалогіі, — вяртаецца да гэтай тэмы палітык. — Тут напачатку трэба вызначыцца з дэфініцыяй.

Бо культура, каштоўнасці і маральныя правілы, неабходнасць якіх не адрынае Віктар, ці не з'яўляюцца яны асновай, крыніцай і вынікам свядома сфарміраванай элітамі і неўсвядомлена — самім грамадствам мадэлі «пажаданага жыццёвага шляху»? Якая таксама можа прэтэндаваць на назоў «нацыянальная ідэя»? — задаецца пытаннем Статкевіч.

«Не ведаю, як дакладна зараз фармалізуюць свае нацыянальныя ідэі амерыканцы, немцы ці кітайцы. Але ж нават нефармалізаваныя, яны там рэальна існуюць і пакуль эффектыўна працуюць на будучыню гэтых нацый, — сказаў «Нашай Ніве» Статкевіч.

Чытайце таксама: Пракапеня: Беларусі не патрэбны ні ідэалогія, ні нацыянальная ідэя

— Наконт «шведскай дэмакратыі» ў нас каментаваць лічу залішнім. Асабліва з улікам няпростага лёсу выступоўцы. А ўвогуле — удзячны Віктару за тое, што падзяліўся з намі сваім досведам і бачаннем. Асаблівы рэспект Святлане Алексіевіч за арганізацыю такіх сустрэч. Бо яны даюць не толькі інфармацыю, але і штуршок для дыскусій і роздумаў. А потым, мажліва, і да больш асэнсаваных дзеянняў», — кажа Статкевіч.

NN.BY

71
даведка / Адказаць
15.06.2019 / 18:00
У обоих непростая судьба, оба судимые... Только один (Статкевич) "политический", а другой - за налоги. И ещё при этом за счёт других и бабла всячески пытается отмыться от факта своей биографии. 
3
Ёпрст / Адказаць
15.06.2019 / 18:57
Разнастайнасць поглядаў і нармалёвыя адносіны паміж удзельнікамі дыскусій прыкмета адраджэння беларускай нацыі! Мы розныя, але мы грамадзяне нашай Беларусі. Зразумела, тут ёсць і засланцы расейскай імперыі, але гэта не беларусы у грамадзянскім сэнсе :-)
113
vovik21.12 / Адказаць
15.06.2019 / 22:54
Смотрю Коля тоже мастер на все руки. И учёный и программист... ))) А почитал его интервью про ик17, то вообще понял, что это за личность. Не один уважающий себя арестант, не будет сидеть в таком отряде и пусть не заливает про пресс какой-то))). Ещё б узнать какое министерство ему зарплату платит, чисто ради любопытства.)))
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру