Беларусы ўжо звыклі, што цэны на паліва змяняюцца штонядзелі — заўсёды на 1 капейку. Найчасцей паліва даражэе. Але з 16 чэрвеня бензін і салярка на 1 капейку патаннеюць, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».
Ад 16 чэрвеня цана бензіну складзе за 1 л
АІ-92-К5-Еўра — Br1,57
АІ-95-К5-Еўра — Br1,67
АІ-98-К5-Еўра — Br1,89
ДТ — Br1,67.