Грамадства88

Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Тройцу

Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Дзень Святой Тройцы.

На пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстовага ўсе апосталы разам з Маці Божай і іншымі вучнямі Хрыстовымі знаходзіліся ў адной святліцы ў Ерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Святога Духа, які, з'явіўшыся апосталам, зрабіў так, што яны сталі разумець мовы ўсіх народаў і гаварыць на розных мовах. Таму слова Хрыста, сына Божага, Евангелле, якое прапаведавалі апосталы, было зразумелае людзям, і гэта аб'ядноўвала вернікаў.

Спасланне Святога Духа на апосталаў адзначаецца Праваслаўнай царквой як адзін з найвялікшых дванадзесятых пераходзячых святаў. Традыцыйныя колеры ўбрання святароў у дзень Святой Тройцы, як і ў іншыя вялікія святы, белыя.

З даўніх часоў на Тройцу прынята ўпрыгожваць храмы і хаты свежымі кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносіць у царкву на асвячэнне букеты з травы і кветак.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі хочуць класічнае. Навошта прыдумваць іншае?» Беларуска ў Варшаве пячэ торты і пірожныя са смакам, як у дзяцінстве

«Людзі хочуць класічнае. Навошта прыдумваць іншае?» Беларуска ў Варшаве пячэ торты і пірожныя са смакам, як у дзяцінстве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%8

Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічаць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру6

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом31

«Маша і Мядзведзь» пакідаюць Расію11

На выбарах у Румыніі за выхад у другі тур змагаюцца нацыяналіст, ліберал і кансерватар

Хуткамарынаваная радыска — вясновы хіт1

«Паехалі з панам рэдактарам Русланам Кулевічам паглядзець на Гродна. Праз бінокль, бо як жа яшчэ»1

Мінчук пайшоў рыбачыць на карасёў, а вылавіў рэкорднага шчупака3

Лукашэнка абмеркаваў з Бабушкіным «Бабуліну крынку»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі хочуць класічнае. Навошта прыдумваць іншае?» Беларуска ў Варшаве пячэ торты і пірожныя са смакам, як у дзяцінстве

«Людзі хочуць класічнае. Навошта прыдумваць іншае?» Беларуска ў Варшаве пячэ торты і пірожныя са смакам, як у дзяцінстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць