16.06.2019 / 11:40

Зірніце, дзе Абама адпачывае ў Францыі. На віле коштам 55 тысяч еўра за тыдзень 13

Праванс, Авіньён, горад, дзе некалі была папская рэзідэнцыя. Віла Le Mas des Poiriers на востраве сярод Роны. У перакладзе з французскай гэта азначае «Сядзіба пад ігрушамі». У будынку сем спальняў, на двары — цудоўны сад, басейн, тэнісны корт. Ёсць аранжарэя, працуюць два шэф-кухары. Інтэр'еры ў праванскім стылі: яркія, кветкавыя, з вялізнай колькасцю мілых драбніц.

На сайце сядзібы гаворыцца, што зарэзерваваць на 2019 год вілу можна за 55 тысяч еўра на тыдзень, а на 2020 год — за 60 тысяч еўра.

Можна меркаваць, што былы прэзідэнт ЗША зрабіў такі падарунак сваёй малодшай дачцэ Сашы, якой споўнілася 18 і якая толькі што атрымала школьны атэстат.

Абама з жонкай і цешчай (справа) на выпускным дачкі Сашы.

57-гадовы Барак Абама быў прэзідэнтам ЗША два тэрміны, з 2009 да 2017 года. Яго жонцы Мішэль Абаме 55 гадоў, а старэйшай дачцэ, яе зваць Малія, 20. Мішэль Абама папулярная ў ЗША. Магчыма, яна здатная зрабіць палітычную кар'еру. Калі ёй схочацца, вядома, браць на сябе такі цяжар.

А вось так выглядае сядзіба, на якой яны будуць адпачываць. Прапануем вашай увазе некалькі фотаў з яе сайта.

СГ; фоты з сайта provencepoiriers.com

15
Святлана / Адказаць
16.06.2019 / 11:47
Нармальна. Для прэзідэнта такой краіны. (экс)
18
самый Серый / Адказаць
16.06.2019 / 11:51
можа сабе дазволіць. не за дзяржаўны кошт, не скраў, нікога не падмануў. траціць тыя грошы, якія сумленна зарабіў
5
ЯНКА / Адказаць
16.06.2019 / 12:05
★ Зірнуў... Але як адпачывае Абама, ня ўбачыў. Убачыў, толькі дзе. Ці для гэных няма розьніцы?! ★
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру