16.06.2019 / 20:31

Начны выбух у Кіеве адбыўся ў выніку ўцечкі газу

Выбух у адным з гаражоў на вуліцы Тургенеўскай ў Кіеве адбыўся ў выніку ўцечкі газу, перадае pravda.com.ua са спасылкай на паведамленне паліцыі.

Чытайце: Магутны выбух у цэнтры Кіева: ударная хваля выбіла вокны і дзверы ў дамах

«Следчыя правялі агляд месца здарэння і вызначылі, што выбух адбыўся, верагодна, ад уцечкі газу ў адным з гаражоў. Паліцыянты апытваюць ўладальніка і вызначаюць прычыны выбуху», — гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

Пацярпелых няма, але пашкоджаныя гаражы і знішчаныя тры аўтамабілі.

Распачатая крымінальная вытворчасць па ч. 1 арт. 272 (Парушэнне правілаў бяспекі пры выкананні работ з павышанай небяспекай) Крымінальнага кодэкса Украіны.

У суботу позна ўвечары на Тургенеўскай вуліцы ў Кіеве адбыўся выбух. У Службе газу заяўлялі, што выбух не звязаны з уцечкай газу.

У службе МНС паведамілі, што ў выніку выбуху разбураныя тры гаражы. Часткамі разбураных гаражоў пашкоджаны газаправод, таму частку дома па вул.Тургенеўскай, 16 адключылі ад газазабеспячэння. Выбіты шыбы ў вокнах суседніх жылых дамоў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру