16.06.2019 / 21:47

Пуцін падарыў Сі Цзіньпіну куфар расійскага марозіва ФОТА 5

Скрыншот відэа kremlin.ru

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін павіншаваў старшыню КНР Сі Цзіньпіна ў дзень яго 66-годдзя і падарыў яму куфар з расійскім марозівам, перадае kremlin.ru.

Пуцін заехаў да Сі Цзіньпіна 15 чэрвеня перад пачаткам саміту Нарады па ўзаемадзеянню і мерам даверу ў Азіі (НУМДА), які праходзіць у сталіцы Таджыкістана Душанбэ. У гэтую арганізацыю ўваходзяць 27 краін, яшчэ ў 11 — маюць статус назіральнікаў.

Прэзідэнт Расіі таксама ўручыў Сі Цзіньпіну торт з надпісам на кітайскай мове.

Напярэдадні Сі Цзіньпіна павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. Сустрэча адбылася ў Бішкеку на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Лукашэнка падарыў Сі Цзіньпіну да дня нараджэння бронзавага бусла і кошык прадуктаў з Александрыі

NN.by

0
фелікс / Адказаць
16.06.2019 / 21:54
Кітаец заўсёды ведае, што кітайцу больш падабаецца.
0
Звонкие бубенцы / Адказаць
16.06.2019 / 21:58
В Китае как мёдом помазоно! 
3
Скураныя крылы / Адказаць
16.06.2019 / 22:47
Так ці было ў гэтай скрыні хоць адно вытворчасці РБ?
"падарыў яму куфар з расійскім марозівам".


https://nn.by/?c=ar&i=232253


Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру