17.06.2019 / 01:17

Цягнік з Гомеля прыбыў у Мінск са спазненнем на 4 гадзіны. Чыгунка тлумачыць гэта тэхнічнай няспраўнасцю 5

«Пасажырскі «Штадлер» па маршруту Гомель—Мінск 16 чэрвеня раптам спыніўся ў полі пад Жлобінам. Брыгада машыністаў абвясціла пасажырам, што «па тэхнічных прычынах» трэба пачакаць», — напісаў телеграм-канал NEXTA.

«Людзі спазніліся на самалёты, цяжарная страціла прытомнасць, а пасажырам з маленькімі дзецьмі нават не прапанавалі вады. Пры гэтым людзей наогул не інфармавалі пра тое, што адбылося, а прыбіральні і кандыцыянеры не працавалі — пасажыры ўручную адчынялі дзверы, каб хоць ледзь-ледзь падыхаць паветрам», — паведамляў NEXTA.

Вечарам на сайце БЧ сітуацыю патлумачылі тэхнічнай няспраўнасцю:

«16 чэрвеня ў 15 гадзін 57 хвілін электрацягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №709 Гомель—Мінск спыніўся на перагоне Салтанаўка—Хальч па прычыне тэхнічнай няспраўнасці. Беларускай чыгункай былі прыняты меры для ліквідацыі няспраўнасці і аднаўлення руху цягніка».

У 19 гадзін 57 хвілін цягніка №709 адправіўся са станцыі Жлобін. Затрымка прыбыцця ў Мінск склала 3 гадзіны 50 хвілін.

У сувязі з гэтым здарэннем пасажыраў, якія набылі квіткі на цягнік № 708 Мінск — Гомель, адправілі пасажырскімі вагонамі лакаматыўнай цягі.

Беларуская чыгунка звяртае ўвагу, што 17 чэрвеня пасажыраў, якія набылі квіткі на электрацягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 707 Гомель—Мінск адпраўленнем з Гомеля ў 7.00 павязуць таксама вагонамі лакаматыўнай цягі.

«Беларуская чыгунка просіць у пасажыраў прабачэння за нязручнасці», — гаворыцца на сайце.

Як паведаміла TUT.BY чытачка, пасажырам «сказалі, што ў Мінску на вакзале будуць стаяць дзяжурныя з шыльдачкамі «Аэрапорт» і «Рыга—Варшава», каб паспелі тыя, хто спяшаецца на самалёт ці аўтобус».

Тым, хто захоча атрымаць кампенсацыю, прапанавалі звярнуцца з пісьмовай заявай да дзяжурнага памочніка начальніка вакзала на станцыі «Мінск-Пасажырскі».

NN.by

22
Василиса / Адказаць
17.06.2019 / 04:19
Можа тольки на Беларуси такое здараецца ? У век тэхники можна чакаць усяких здарэнняу. И не такое здараецца.А тут... Адчуваецца як аутар гарэбна адносицца да Беларуси. Абы запэцкаць .Чаму яшчэ не написау , што гэта Лукашэнка з Пуциным дыверсию стварыли? Прауду трэба гаварыць ,а не зиешваць у адну кучу ....Сами ведаеце што и з чым.З таким падыходам Радзима не хутка ачысцицца ад наносау цяперашняй улады. Але што я.Такая видаць "палитыка" НН. Ведаю ,што пишу " на деревню дедушке" ...Надзея канае апошняй.
1
Жвір / Адказаць
17.06.2019 / 07:56
Jakija kampiensacyi pasažyram praduhliedžany bielaruskaj čyhunkaj u takich vypadkach ???
7
Szcz / Адказаць
17.06.2019 / 09:52
В Польше опоздания это норма.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру