Фота abw.by
Здарэнне адбылося каля 7.30 у панядзелак паблізу аграгарадка Лашаны, каля Лініі Сталіна. Маршрутка на прыпынку забірала пасажыра, калі ў яе на поўным ходзе ўрэзаўся аўтамабіль таксі, піша Tut.by
Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ загінуў пасажыр легкавіка. Пяць чалавек — трое ехалі ў маршрутцы — атрымалі траўмы.
На месца здарэння прыбыла хуткая, выратавальнікі, супрацоўнікі ДАІ. Працуе следча-аператыўная група.
0
0
0
0
0
0