Грамадства22

Падарожжа на Кальварыю Зэбжыдоўскую

На працягу некалькіх месяцаў каталіцкая моладзь распрацоўвае план рэстаўрацыі Мядзельскай Кальварыі. З гэтай нагоды два мядзельскія парафіяніны, якія займаюцца пытаннем рэстаўрацыі Кальварыі, наведалі польскі горад Зэбжыдова з яго знакамітай Кальварыяй.
Нагадаем, Кальварыя ў Мядзеле была задумана i пабудавана паводле плана Дарогi Крыжовай ў Зэбжыдове, польскім мястэчку.

Мядзельская Кальварыя стала вельмі папулярнай і прыцягвала натоўпы пілігрымаў. Але яе жыццё перарвала ІІ сусветная вайна. 2 лістапада 1942 г. Кальварыя, што складалася з прыкладна 40 капліц, практычна была разабрана.

На цяперашні момант у Мядзеле амаль нічога не засталося са старасвеччыны, акрамя касцёла ды разбураных капліц, якіх з кожным днём становіцца усё менш.

Два мядзельскія парафіяніны, якія займаюцца пытаннем рэстаўрацыі Кальварыі, вырашылі зладзіць вандроўку ў польскі горад Зэбжыдова і наведаць тамтэйшую Кальварыю.

На адлегласці 38 км ад Кракава ў кірунку паўднёва-заходнім, у падножжа гораў Жар і Ланцкароны месціцца Кальварыя, якая складаецца з 44 касцёлаў і капліц, размешчаных на працягу 6 кіламетраў.
Архітэктурна–тапаграфічная кампазіцыя тутэйшай Кальварыі вельмі нагадвае святое месца ў Ерусаліме.

Фундатарам Кальварыі Зэбжыдоўскай з кляштарам Бернардынаў быў кракаўскі стараста Мікалай Зэбжыдоўскі. Стараста жыў разам са сваёй жонкай Даротай у сваім замку на гарэ Ланцкарона, там і прыйшла думка пабудаваць кальварыю пры суседняй гары Жар.

Сам гарадок Зэбжыдова, налічваючы каля 15 тысяч жыхароў, забяспечыў пілігрымаў усім неабходным. Пры кляштары бернардынаў ёсьць дом пілігрыма (ноч 20-50 злотых, залежыць ад умоваў), таксама ёсьць шмат танных гатэляў (сярэдні кошт 80 злотых). Пытання, дзе і чым харчавацца і ўвогуле не паўстае, у Зэбжыдове праз кожныя 300 метраў ёсць альбо кавярня, альбо сталовая. Дарэчы, пры гатэлях ёсць свая міні-рэстарацыя, дзе можна і снедаць, і абедаць, і вячэраць.

На працягу 6 кіламетраў усёй кальварыі можна заўважыць шмат прыватных міні-кавярняў, дзе пілігрым можа спыніцца і пачаставацца гарбатай альбо халоднымі напоямі.

Крыжовы шлях складаецца з дзвюх дарожак: Ісуса і Марыі. Дзьве крыжовыя дарожкі ідуць побач увесь час і ў некаторых месцах злучаюцца.

Капліцы знешне пабудаваны вельмі падобна, але кожная капліца Кальварыі дакладна адлюстроўвае падзею стацыі. На працягу Кальварыі пілігрымаў здзіўляе несканчоная прыгажосць інтэр’еру касцёлаў, у якіх адразу адчуваецца святасьць і сапраўднасць Кальварыі.

Касьцёл на Кальварыі – гэта месца, дзе пілігрым павінен скласці асноўны рахунак сумлення.

Каля кожнай капліцы і касцёла мядзяльчане маліліся па частцы святога ружанца, разважалі над стацыямі. На кальварыі нават ёсць пабудаваныя Ратуша Пілата і дом Ірада. Каля гэтых будынкаў можна уявіці жахлівы суд людзей над Ісусам.

Дарога кальварыі складаецца з выбаінаў, каменняў, пяску. Ёсць магчымасць ахвяравацца і прайсці крыжовы хлях босым. Асаблівая фізічная цяжкасць можа адчуцца, калі прыйдзецца падымацца на вялізную гару па такіх камянях, але калі пілігрым ідзе з малітвай – Бог дапамагае яму.

Ёсць на Кальварыі і адзін мінус – паміж стацыяй Пілата і Ірада праклалі чыгунку, таму трэба спыняцца і ўважліва глядзець па баках, калі яе пераходзіш.

Але добры настрой ў пілігрымаў з’явіўся не на пачатку Кальварыі, а як толькі яны сышлі на прыпынак гораду Зэбжыдова. Адразу ў вачах

на высачэзнай гарэ малюецца галоўная базыліка, на галоўным фасадзе якой змешчана крывіцкая Пагоня.
Сам інтэр’ер гораду адпавядае кальварыйным нормам: на кожнай вулачцы ёсць каплічка, дзе вернік можа памаліцца. Атмасфера гораду нагадвае нейкае незвычайнае месца, дзе пануе не зайздрасць і злосць, а любоў Хрыста.

На цяперашні момант у беларускім горадзе Мядзел ёсць такая ж самая Кальварыя па плане сваёй пабудовы. Распачынаецца яна з касцёла, які таксама стаіць на гары. Каля самога касцёла была і першая капліца Кальварыі (з гістарычных крыніц).

Сама ж кальварыя ў тыя часы была каля 5 кіламетраў, толькі капліцы, якія знаходзіліся на працягу гэтых кіламетраў альбо зніклі пад час ІІ сусветнай вайны, альбо знікаюць цяпер у мірны час.

Горад Мядзел мог бы стаць падобным на кальварыйскі горад Зэбжыдова,
але для гэтага трэба каб большасць жыхароў гэтага горада зацікавіліся сваёй даўно забытай культурай і гісторыяй...

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

Усе навіны →
Усе навіны

У Астрахані абрынуўся пад'езд пяціпавярховага дома2

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс21

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос39

Дзяўчына на Прыпяці вылавіла гіганцкага сома — 2,25 метра6

СБУ: Затрыманы агент КДБ, які шпіёніў на паўночнай мяжы Украіны3

У Расіі вайскоўца асудзілі за паражэнскія настроі

Самы працяглы маршрут — 140 кіламетраў за дзень. Экс-палітвязень Андрэй Кузнечык зацяты веласіпедыст — ён расказаў пра сваё хобі6

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць