17.06.2019 / 15:00

Сабаку, які пакусаў дзяцей у Гродне, усыпілі. Так вырашыў гаспадар 6

newgrodno.by

Сабака на шаленства не хварэў, аднак гаспадар вырашыў пазбавіцца ад небяспечнай жывёлы, піша Tut.by.

Нагадаем, стаф першы раз напаў у студзені на першакласніка, а 2 чэрвеня пакусаў дзяўчынку. Суседзі гаспадара казалі, што сабака ўвесь час паводзіў сябе агрэсіўна, нападаў на іншых чатырохногіх на пляцоўцы для выгулу, дзяцей у двары. Людзі збіралі подпісы пад зваротам аб канфіскацыі жывёлы. Бацькі пацярпелых дзяцей пісалі заявы ў міліцыю і хадзілі на прыём да мясцовага дэпутата, каб той падняў пытанне аб правілах утрымання байцовых парод.

 — Сабака 10 дзён знаходзіўся пад наглядам. На шаленства ён не хварэў, аднак гаспадар прыняў рашэнне аб эўтаназіі, так як жывёла выяўляла агрэсію да людзей. З іншымі жывёламі сабака паводзіў сябе нармальна, — распавялі ў Гродзенскай гарадской ветэрынарнай станцыі.

Суседзі гаспадара сабакі распавялі, што гэта ўжо другі яго гадаванец, якога ўсыпляе — папярэдні сабака, таксама пароды стафардшырскі тэр'ер, таксама быў агрэсіўны.

NN.by

3
Кажыма праўду / Адказаць
17.06.2019 / 16:40
гэта ўжо другі яго гадаванец, якога ўсыпляе – папярэдні сабака... таксама быў агрэсіўны

Пэўна, пара ўсыпляць гаспадара – чалавеканенавісніцкага нахабніка, як і ўсе сабачнікі.
2
mikola ramanau / Адказаць
17.06.2019 / 19:25
Кажыма праўду, ...........Ne use *sabaczniki* agresiunyja......Ja tolki byvaiu agresiuny kali baczu vystup Lukasenki pa TV...........
3
Максим Дизайнер / Адказаць
17.06.2019 / 21:34
mikola ramanau,

Какая собака,эмигрантишко?Кто за ней глядеь будет, пока ты на линиях упаковочных эурапейских корячишься по две смены?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру