Узброены нажом мужчына напаў на яслі ў гарадку Дэндэрмондэ, што за 30 км на паўночны захад аб Брусэля. Загінулі трое, у тым ліку жанчына і двое маленькіх дзетак ва ўзросце да трох гадоў.

Раненні атрымалі яшчэ 13 чалавек, некаторыя з іх знаходзяцца ў гарадскіх бальніцах у цяжкім стане.

Паводле некаторых звестак, сярод пацярпелых – трое супрацоўнікаў ясляў, якія спрабавалі абараніць дзяцей.

У бальніцу дастаўлена 10 дзяцей са "шматлікімі раненнямі па ўсім целе".

Паведамляецца, што гэта быў мужчына, твар якога быў пафарбаваны ў белы колер, а вочы – у чорны, пагрукаў у дзверы ясляў, дзе ў той момант знаходзіліся 18 дзетак. Гэта было 10 гадзін раніцы пятніцы.

Ён сказаў, што яму трэба задаць нейкае пытанне, а потым уварваўся ў памяшканне і пачаў кідацца на дзяцей з нажом. Першымі ахвярамі сталі трое маленькіх дзетак.

Потым гэты "чалавек" узняўся паверхам вышэй, дзе працягнуў біць дзяцей нажом.

Выхавацелькі спрабавалі закрыць дзяцей уласнымі целамі. Супрацоўнікі садка кажуць, што нападнік ім невядомы.

Пасля нападу мужчына спрабаваў схавацца на ровары, але праз некаторы час быў затрыманы паліцыяй у супермаркеце. Падчас затрымання ён быў паранены.

Горад Дэндэрмондэ ў шоку

"Мы ўражаныя гэтым выпадкам. Зараз нашыя думкі – з роднымі і блізкімі дзяцей і супрацоўнікаў ясляў, - сказаў міністр унутраных спраў Бельгіі Гіда дэ Падт на прэс-канферэнцыі. – Многія бацькі знаходзяцца ў стане шоку".

Нападнік не быў знаёмы супрацоўнікам ясляў, мяркуецца, што ён быў пацыентам адной з мясцовых псіхіятрычных клінік.

Стала вядома імя гэтага чалавека.
Гэта 20-гадовы Кім Д. (прозвішча не паведамляецца). Ён быў прызнаны абсалютна нармальным, калі канечне слова нармальны тут пасуе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?