17.06.2019 / 18:06

Зяленскі назваў украінскіх жанчын турыстычным брэндам 5

У ходзе афіцыйнага візіту ў Францыю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што турысты заўсёды казалі, што ва Украіне «прыгожа, смачна і прыгожыя жанчыны», што было і застаецца «нашым брэндам».

Зяленскі сустракаўся з прадстаўнікамі самага вялікага ў свеце кампуса стартапаў Station F. У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі наконт развіцця Украіны і ролі IT-індустрыі ў гэтым працэсе.

Растлумачваючы сваю пазіцыю на гэты конт, прэзідэнт Украіны звярнуў увагу на ўражанні замежных турыстаў, якія наведваюць Украіну. Так, ён залічыў да турыстычных брэндаў краіны прыгажосць прыроды, кухню і ўкраінскіх жанчын.

«Заўсёды было ўяўленне ва ўсім свеце, што Украіна, гэта, у першую чаргу, сельская гаспадарка, гэта шахты, гэта металургі. А турысты казалі, што ва Украіне вельмі прыгожа, вельмі смачна і вельмі прыгожыя людзі, асабліва жанчыны. Так, усё гэта ёсць, і яно застаецца нашым брэндам», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Пасля Зяленскі дадаў, што неўзабаве пра Украіну могуць загаварыць як пра краіну, у якой развіта IT-індустрыя.

NN.by

7
Nokia / Адказаць
17.06.2019 / 19:07
Пад "украінкай" замежнікі перш наперш маюць на ўвазе прасталытак або прыбіральшчыц. Як бы гэта прыкра не гучала.
4
Niemand / Адказаць
17.06.2019 / 21:03
Колись (досить давно) був такий англійський гурт "Зе Ху". А в Україні зараз є команда з дуже співзвучною назвою, тільки наприкінці ще додано одну букву, "йот".
6
metsavend / Адказаць
17.06.2019 / 23:50
Теперь Зеля ещё и сутенёром подрабатывает? 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру