17.06.2019 / 22:04

Выглядае, што ААЦ будзе праслухоўваць чыноўнікаў і аўтаматычна расшыфроўваць рускамоўныя размовы 15

Аператыўна-аналітычны цэнтр гатовы патраціць 700 тысяч беларускіх рублёў на стварэнне «Комплексу распазнання маўленчай інфармацыі».

На гэту займальную закупку звярнуў увагу навуковец і блогер Ягор Лебядок у сваім тэлеграм-канале.

Паводле тэхнічнага задання, комплекс прызначаны для ператварэння акустычнай інфармацыі, што змяшчае перамовы ад розных дыктараў на рускай мове і паступае ў выглядзе гукавых файлаў, у тэкставы выгляд з мэтай далейшай класіфікацыі, адбору і аналізу атрыманай інфармацыі, прадастаўлення аператару-аналітыку стэнаграмы аўдыязапісу.

Сістэма павінна апрацоўваць не менш за 50 тысяч запісаў за суткі, у часе гэта не менш за 720 гадзін.

Ягор Лебядок робіць выснову, што тэхнічнае заданне выдае сістэму для праслухоўвання і аўтаматычнага пераводу праслуханага ў тэкст. 

«Апошні пункт [пра колькасць запісаў і гадзін — Рэд.], магчыма, троху раскрывае і пералік асобаў для праслухоўвання і аналізу размоваў. Афіцыйна ўтойваецца, але ў рэальнасці вядома, што асноўная функцыя ААЦ — гэта кантроль вертыкалі ўлады, а 50 тысяч размоваў за суткі цалкам дастаткова для асноўнай часткі вертыкалі ўлады ці іншых важных для дзяржавы асоб. Хаця, вядома, комплекс можа быць выкарыстаны і ў дачыненні да іншых грамадзян, або на карысць іншых ведамства», — піша Лебядок. 

Таксама адметна, што гэтая сістэма не ў стане аналізаваць беларускую мову.

Распрацоўкай сістэмы займаецца Навукова-даследчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі. 

Чаму так і для якіх мэтаў ствараецца комплекс, пакуль невядома. «Наша Ніва» накіравала ў ААЦ запыт з адпаведнымі пытаннямі. 

NN.by

15
mikola ramanau / Адказаць
17.06.2019 / 22:20
Malaicy ! Bole ni budu pa telefone *sakrety* raspjavjadac...............
3
Ваўкалак / Адказаць
17.06.2019 / 22:27
Не забывайце мовы нашай Беларускай, каб не праслухалі!
5
Николай / Адказаць
17.06.2019 / 22:39
Идеальное решение: переходить чиновникам на беларускую мову. Жэстачайшая беларусизация)
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру