17.06.2019 / 18:31

У Гродне дзве дзяўчыны плавалі па Нёмане на матрацы — а той пад імі лопнуў 2

У цэнтры Гродна дзве нецвярозыя дзяўчыны вырашылі паплаваць па Нёмане на матрацы. У нейкі момант ён лопнуў. Плаўсродак разам з адпачывальнікамі прыгнала да астраўка пасярэдзіне ракі, адкуль іх выратавалі супрацоўнікі Асвода, паведамляе Tut.by.

Фота: Кацярына Гардзеева, Tut.by.

Усё адбылося прыкладна ў 19.30 15 чэрвеня. Матрац з дзяўчатамі заўважылі мінакі і паведамілі ў міліцыю, адтуль інфармацыю накіравалі ратавальнікам.

— Супрацоўнікі выратавальнай станцыі Ласосна падышлі на лодцы да водмелі пасярод ракі і даставілі дзвюх жанчын на бераг, — распавялі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Асвод.

Ратавальнікі кажуць, што дзяўчатам пашанцавала — іх своечасова ўбачылі мінакі, а водмель пасярэдзіне ракі ўтварылася з-за таго, што было мала дажджоў, ды і плынь тут даволі моцная.

Плаваць дзяўчаты не ўмелі.

9
Матёрый / Адказаць
17.06.2019 / 19:17
Мужчин не хвотает в Баларуси. И молодицы стали пьющие.
3
mikola ramanau / Адказаць
17.06.2019 / 19:43
Adnak dobra *paguljali*...........Budze sto uspaminac.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру