17.06.2019 / 18:53

Лідчукі пратэставалі супраць экалагічнай катастрофы на рэках 3

Лідчукі пратэстуюць на прыступках Лідскага райвыканкама супраць экалагічнай катастрофы на рэках Дзітва, Лідзейка і Нёман. Ужо больш за тыдзень бесперапынна працягваецца скід нечыстотаў з лідскіх палёў фільтрацыі ў рэкі Дзітва і Лідзейка, піша «Радыё Рацыя».

Сотні тон атручанай вады зліваюцца праз калектары ў гэтыя рэчкі, а пасля ў Нёман, з-за чаго гіне ўся флора і фаўна. Жыхары Лідчыны пачалі біць трывогу яшчэ тыдзень таму, калі па рацэ пайшла брудная вада, смурод і нежывая рыба. Увесь час звяртаюцца ў адпаведныя службы, але экалагічная катастрофа працягваецца і па сённяшні дзень. Незадаволеныя жыхары Ліды выйшлі з акцыяй пратэсту да будынка райвыканкама.

У сваю чаргу лідскія камунальшчыкі і санэпідэмслужбы тлумачаць прычыну рэзкага пагаршэння стану якасці вады ў рацэ Дзітва ды мору рыбы ў ёй гарачым надвор'ем.

0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
17.06.2019 / 22:11
от гэта тлумачэньне  ад санслужбы- " мор у Дзітве пачаўся з-за гарачага надвор'я". Можна падумаць, сотня іншых малых рэчак побач плыве зусім у іншым кліматычным поясе..
Але мяне сумнеў бярэ, што гэта лідскія гарадскія камунальныя сьцёкі - у Лідзейку магчыма, і ў Дзітву ніжэй вусьця Лідзейкі гэта магчыма, але мор рыбы назіраецца вышэй Лідзейкі па Дзітве. Можа гэта "костны", то бок ветсанутыльзавод, а можа якія фермы яшчэ вышэй, дзесьці з-пад Любараў ці Парачанаў-Тарнова?
0
Siarhej / Адказаць
17.06.2019 / 22:52
Ян Севярын Бакей, каля Шырокага цячэ не Лідзейка. Зьліў нечыстотаў адбываецца каля вёскі Шырокае

0
Siarhej / Адказаць
17.06.2019 / 22:53
Ян Севярын Бакей, https://www.youtube.com/watch?v=F7NqMsuiHBI
 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру