17.06.2019 / 20:33

Дэпутаты ў Літве запатрабавалі ад Adidas не выкарыстоўваць сімволіку СССР 5

У панядзелак літоўскія кансерватары заклікалі германскага гіганта па вытворчасці спартыўнага адзення Adidas спыніць гандаль адзеннем з савецкай сімволікай, піша Delfi.

Такі зварот палітыкі накіравалі ў сувязі з тым, што ў сацыяльных сетках пачалі распаўсюджвацца фота, дзе відаць, як у крамах Adidas у Лондане выстаўлены жаночыя майкі з гербам СССР.

«Міжнародныя карпарацыі павінны ўлічыць гістарычныя факты, паважаць памяць ахвяр і ўстрымацца ад заахвочвання савецкай настальгіі ці апраўдання злачынстваў, учыненых таталітарнымі рэжымамі», — гаворыцца ў звароце лідара кансерватараў і яго намесніка.

«У свеце бы сапраўды не зразумелі, калі б Adidas вырабіў тэматычную лінію адзення з нацысцкай сімволікай, аднак чамусьці на савецкія знакі заплюшчваюць вочы. Мы перакананыя, што ёсць і іншыя спосабы святкавання спартыўных перамог, а не ўслаўленне рэжыму, адказнага за смерці і пакуты мільёнаў», — гаворыцца ў звароце.

Літва была акупаваная СССР у 1940-1941 і ў 1944-1990 гадах.

NN.by

9
Бел / Адказаць
17.06.2019 / 20:52
"Кто-то дунул сильно!" Пламя II Европейских игр потухло во время зажжения в центре Минска Читать полностью: https://......................................
20
mikola ramanau / Адказаць
17.06.2019 / 22:24
Idyioty ! U *Adydasa* svoi BIZNES !
29
Брыдкая пачвара / Адказаць
17.06.2019 / 22:29
Крывадушная краіна. За час т.З. савецкай акупацыі ў склад дадаліся Віленшчына з перажна пражываўшымя беларусамі і палякамі, і наваколле Мемеля з немцамі. Фактычна Савецкая ўлада анексавала ў карысць Літвы ад Беларусі і Польшчы тэрыторыі, якія пры ніякіх іншых раскладах не былі б літоўскімі. А яны так да СССР ....
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру