18.06.2019 / 07:15

Зяленскі распавёў, якія першыя словы скажа Пуціну пры сустрэчы з ім 8

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на сваёй першай сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным сказаў бы яму, што Крым і Данбас з'яўляюцца часткай Украіны. Пра гэта Зяленскі заявіў у інтэрв'ю Bild.

«Калі вы ўпершыню сустрэнецеся з Пуціным, што вы яму скажаце?» — спыталі журналісты.

«Пачнем з таго, што Данбас і Крым — гэта Украіна», - адказаў Зяленскі.

Зяленскі выказаў надзею на вяртанне Крыма ў склад Украіны, адзначыўшы, што любіць паўвостраў і шмат разоў там бываў. «Для мяне Крым заўсёды быў і застаецца часткай Украіны», - дадаў ён.

Паводле яго слоў, у Кіеве ўпэўненыя, што антырасійскія санкцыі павінны заставацца ў сіле да той пары, пакуль тэрытарыяльная цэласнасць і суверэнітэт Украіны не будуць адноўлены.

1
Скураныя крылы / Адказаць
18.06.2019 / 09:17
Вяртанне Крыма толькі праз санкцыі, на мой погляд, малаверагодна. Іншых варыянтаў пакуль не агучваюць. Хутчэй за ўсё гэтыя варыянты ведаюць. Напрыклад: калі ва Ўкраіне 
стане ў 2 разы лепей жыць, чым у Расіі. Але такое гучна сказаць і зрабіць зможа толькі сапраўды моцны чалавек, сапраўдны лідэр.

3
Chak Ya Sen / Адказаць
18.06.2019 / 10:54
В беларуси нужно выбирать президентом не того человека, который скажет три слова Путину, а того, который тремя словами пошлет его на слово из трех букв!)))
8
bane / Адказаць
18.06.2019 / 11:18
Ryspekt !
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру