Вакаліст і гітарыст амерыканскага метал-гурта Megadeth Дэйв Мастэйн паведаміў у фэйсбуку, што дактары дыягнаставалі ў яго рак горла.

57-гадовы Мастэйн распавёў, што медыкі маюць план лячэння, якое ўжо пачалося. Па словах музыкі, дактары на 90% упэўненыя ў поспеху тэрапіі.

Удзельнікі Megadeth адмянілі большасць канцэртаў, запланаваных на 2019 г. У той жа час група працягне працаваць над запісам новага альбома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0