«Цяпер каля 12,5 мільёна чалавек знаходзяцца за мяжой беднасці, 70 працэнтаў нашых бедных грамадзян пражывае ў сем'ях, у асноўным гэта дзеці», — канстатаваў Кудрын.

Ён таксама адзначыў, што эскалацыя такой сітуацыі на фоне адносна паспяховай сітуацыі ў іншых краінах можа прывесці да сацыяльнага выбуху. «Беднасць ў Расіі стала ганьбай», — указаў ён.

Паводле яго слоў, у краіне пры такім узроўні ВУП на душу насельніцтва і іншымі эканамічнымі паказчыкамі, не павінна быць такой колькасці бедных, асабліва ў сем'ях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0