18.06.2019 / 09:24

Чашу агню Еўрапейскіх гульняў запаліў Віктар Лукашэнка ФОТЫ 24

У панядзелак увечары «Полымя міру» — сімвал II Еўрапейскіх гульняў — урачыста прынеслі ў Мінск. Урачыстая цырымонія прайшла на плошчы Дзяржаўнага сцяга. Ёй папярэднічала выступленне беларускіх выканаўцаў: Аляксея Хлястова, Сашы Нема, Юліі Быкавай, Наталлі Тамела, Германа, Ірыны Дарафеевай, Аляксандра Саладухі, Ані Шаркуновай, Вані Зданюка ды інш.

На апошніх метрах факел неслі Дар'я Домрачава, Аляксандр Багдановіч і Марына Арзамасава. 

На плошчы Дзяржаўнага сцяга полымя сустрэлі мэр Мінска Анатоль Сівак, кіраўнік Мінспорту Сяргей Кавальчук і в.а. віцэ-прэзідэнта НАК Віктар Лукашэнка. Яны і запалілі сімвалічную чашу на плошчы Дзяржаўнага сцяга.

Затым на сцэне з'явіўся трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь. Ён перадаў полымя Сцяпану Папову, Эльвіры Герман і Вользе Мазуронак, з якіх пачаўся фінальны этап эстафеты.

Фота minsk2019.by

Адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца ў пятніцу, калі агонь запаляць у чашы на стадыёне «Дынама».

Сёння агонь пранясуць па праспекце Незалежнасці, дзе яго шлях праляжа ад Нацыянальнай бібліятэкі да Кастрычніцкай плошчы.

NN.by, фота Tut.by

1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
18.06.2019 / 08:06
Несапраўдная цырымонiя, бо не было таварыша прэзiдэнта i Бьёрндалена!
3
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
18.06.2019 / 08:26
Уся Біларуссія і навакольныя абшары пранікліся дзеяй перадачы факела ад нейкіх маладых людзей да таксама некіх двух састарэлых і мясцовага Башара. Ці я ў чымсці памыляюся?
0
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
18.06.2019 / 08:32
ну і хто цяпер аспрэчыць тэзу, што гэта ніякія не Эўрапейскія, а Лукашэнкаўскія гульні?
Бедная Галяндыя адмовілася іх праводзіць, бо не знайшла на гэта грошай. а ў нас усе тут такія багацеі...
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру