Колькасць ахвяраў наймагутнейшага за апошняе дзесяцігоддзе ўрагану, які ляціць над Еўропай, працягвае расці.
Паводле папярэдніх падлікаў у Іспаніі і на поўдні Францыі загінулі 12 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей.Ёсць інфармацыя пра ахвяры на поўдні Нямеччыны.
Дзеці загінулі ў выніку абрушвання спартовага цэнтру непадалёк ад Барселоны.
Месцамі парыву ветру сягаюць 200 км/г.Мясцовыя ўлады ў пацярпелых раёнах настойліва радзяць людзям не пакідаць хатаў.
На паўднёвым захадзе Францыі не менш за мільён дамоў засталіся без электрычнасці, дарогі і аэрапорты зачыненыя. У некаторых месцах спыніліся цягнікі.
Ураган паціху пасоўваецца на ўсход. Гэта можна прывесці да працяглых залеваў, моцных парываў ветру і далейшых разбурэнняў.
Гэта самы магутны ўраган з 1999 г.У снежні 1999 г. у выніку моцнага ўрагану ў Францыі 88 чалавек загінулі і 4 мільёны домаўладанняў засталіся без святла
Паводле стану на раніцу панядзелка, загінулі сама мала 24 чалавекі.