18.06.2019 / 13:52

Хацелі па-еўрапейску. Паслухайце, як па-англійску агучылі назвы станцый гарадской электрычкі АЎДЫЯ 48

Ці можна сабе ўявіць, каб у Варшаве па-англійску назвы станцый агучвалі так: następna stacja Warszawa Wschodnia — Next Stop Is Warsaw Wostochnaya? Або каб у Брусэлі гучала: …Bruxelles Nord — Next Stop Is Brussels Severniy? Смешна.

Між тым менавіта так агучалі станцыі мінскай электрычкі. Вось паслухайце:

Следующая станция Минск-Северный — Наступная станцыя Мінск-Паўночны — Next Stop Is Minsk Severniy.

Хацелі, каб было па-еўрапейску, а выйшла, як на каланіяльнай тэрыторыі.

NN.by

6
LitvinM / Адказаць
18.06.2019 / 14:00
Ядрена-батона, то ж ніколі не ведаў, што расейскі і есьць ангельскі
133
Dlohosh / Адказаць
18.06.2019 / 14:05
Какая разница, которое из двух непонятных слов будет, северный хотя бы другие славяне поймут. Если хотели сделать понятно, надо было бы назвать Minsk North Station. 
10
фелікс / Адказаць
18.06.2019 / 14:06
Ну дык улада ж каланіяльная. За літру нафты прададуць нас усіх з патрахамі.
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру