Былога прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні арыштавалі па падазрэнні ў карупцыі. Пра гэта паведамляе Independent.
Паведамляецца, што Плаціні быў арыштаваны па справе аб выбары краіны-гаспадыні ЧС-2022.
Арышт адбыўся раніцай 18 чэрвеня. У рамках расследавання, па дадзеных Mediapart, таксама быў дапытаны французскі палітык Клод Геан, які ўваходзіў у кабінет міністраў падчас прэзідэнцтва Нікаля Сарказі.
Права правядзення ЧС-2022 атрымаў Катар.
***
Плаціні быў абраны прэзідэнтам УЕФА у 2007 годзе, затым двойчы пераабіраўся. Але ў кастрычніку 2015 года быў спачатку адхілены ад пасады па абвінавачванні ў карупцыі, а затым дыскваліфікаваны на восем гадоў, пазней тэрмін быў скарочаны.
-
Трэнер, які прывёў клуб да срэбра ў чэмпіянаце Беларусі, будзе трэніраваць каманду з пятага дывізіёна першынства Польшчы
-
Форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ і яшчэ чатыры хакеісты прызнаныя невінаватымі па справе аб сэксуальным гвалце
-
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Каментары