Дызайн-студыя Арцемія Лебедзева (г. Масква) распрацавала незвычайную вокладку для пашпарту. У ан-лайн продаж паступіў вынік крэатыўнай дзейнасці з выявамі тыповых, на думку дызайнераў, твараў насельнікаў сталіцы Расіі. Ёсць сярод іх і ўкраінцы, і габрэі, і рускія, і таджыкі, і, вядома ж, беларусы. Нічым асаблівым профіль нашага суайчынніка не вылучаецца, а на агульным тле партрэтаў найбольш падобны да рускага і... літоўца. Падрабязней вокладку можна разглядзець тут: http://www.artlebedev.ru/everything/documentikus/

Каштуе гэты выраб 11,5 $.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?