18.06.2019 / 13:40

Прэзідэнт Туркменіcтана прызначыў сына губернатарам найбуйнейшай правінцыі 3

Гурбангулы Бердымухамедаў прызначыў свайго сына Сердара губернатарам адной з самых буйных правінцый краіны — Ахалскага велаята (былая сталічная вобласць, Ашхабад вылучаны ў самастойную адзінку).

У студзені 37-гадовы Сердар Бердымухамедаў заняў пасаду віцэ-губернатара гэтай правінцыі. Акрамя таго, ён паспеў папрацаваць намеснікам міністра замежных спраў і дэпутатам парламента. Цяпер жа яго прадказваюць у пераемнікі бацькі.

У афіцыйных паведамленнях Сердара называлі сынам народа, а іх сумесныя з прэзідэнтам з'яўленні на публіцы — сімвалам пераемнасці пакаленняў. Сердар таксама прымаў удзел у некалькіх дзяржаўных візітах бацькі і вёў перамовы.

NN.by

0
Лях / Адказаць
18.06.2019 / 14:08
Нiчога новага. У iх усе як пад капiрку
0
счётчик Гейгера / Адказаць
18.06.2019 / 14:11
каждая диктаттура готовит себе "преемников" чтобы спокойно встретить старость. понимая что за то что они натворили при жизни грозит... тюрьма до конца жизни минимум...
Наш не исключение...
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
18.06.2019 / 20:22
Адно добра у Луки сыноу не хопиць на усе беларуския правинцыи.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру