Зборная Беларусі захавала месца ў элітнай групе на чэмпіянаце свету па хакеі з мячом, што праходзіць у Швецыі.

Беларусы прайгралі ўсе матчы ў элітным дывізіёне: Казахстану (5:7), Расіі (2:14), Фінляндыі (1:12), Швецыі (3:13), Нарвегіі (5:6).

Рэгламент чэмпіянату зроблены так, што паралельна праходзіў чэмпіянат e групе «B». Ягоны пераможца і гуляе стыкавы матч з няўдачнікам групы «А».

Чацверты раз запар сышліся зборныя Беларусі і ЗША.
І зноў беларусы перамаглі, гэтым разам з лікам 3:1.
А чэмпіёнам свету стала зборная Швецыі, што ў фінале разграміла Расію з лікам 6:1.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?