18.06.2019 / 18:16

Меркель стала кепска падчас сустрэчы з Зяленскім, яе натуральна трэсла ВІДЭА 27

Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель падчас цырымоніі вітання прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў нейкі момант кепска сябе адчула — яе моцна калаціла, піша Reuters.

Прэзідэнт Украіны яўна бачыў гэта, але не ведаў, што рабіць у такой сітуацыі.

Нямецкая канцлерка патлумачыла, што ёй стала лепш пасля таго, як яна выпіла тры шклянкі вады.

«З таго часу я выпіла шклянкі тры вады. Мусіць, мне гэта было трэба, і цяпер я адчуваю сябе добра», — сказала Меркель на супольнай прэс-канферэнцыі з Зяленскім у Берліне.

64-гадовая Ангела Меркель кіруе Нямеччынай з 2005 года. Яе вылучае стрыманы, арыентаваны на пошук кампрамісаў і мірнае рашэнне канфліктаў стыль.

NN.by

130
Кажыма праўду / Адказаць
18.06.2019 / 17:21
Затрэсла кабету ад д'яблавага карузліка – марыянеткі ліхой хеўры.

Поруч з добрым чалавекам пачуваешся ўтульна. Сумленныя беларусы! Гадуйма годных лідараў, дзеля будучыні Беларусі.
121
даведка / Адказаць
18.06.2019 / 17:21
Канцлера Германии трясло от гимна собственной страны.
46
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
18.06.2019 / 17:23
Ён што, не бачыць? Можа ёй дапамога была патрэбна, а зеля стаіць як істукан. Я разумею, што існуе пэўна нейкі пратакол, але ж мы ўсе жывыя -- не прыемна ўразіў мяне новы ўкраінскі прэзыдэнт.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру