Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з канцлерам Германіі Ангелай Меркель у Берліне магчымасць адмены санкцый супраць Расіі, паведамляе Reuters.
Меркель заявіла, што абмежаванні не будуць знятыя да той пары, пакуль Крым не вернецца ў склад Украіны. «Пакуль не будзе дасягнуты прагрэс на гэтым фронце, санкцыі не могуць быць адменены», — сказала канцлер.
Зяленскі назваў санкцыі адзіным бяскроўным шляхам аднаўлення міру на кантыненце. Прэзідэнт дадаў, што Меркель запэўніла яго ў нязменнасці пазіцыі Германіі адносна Данбаса.