18.06.2019 / 19:59

Беларусы ў перапісе насельніцтва змогуць паўдзельнічаць трыма спосабамі 9

З 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва пад лозунгам «Погляд на цяперашняе — крок у будучыню», даць інфармацыю пра сябе і членах сям'і можна будзе трыма спосабамі, паведамляе БелТА.

Перапіс праводзіцца раз на 10 гадоў. Адзнакай цяперашняга стане магчымасць грамадзянам самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт. Таксама перапісацца можна будзе на стацыянарных участках. Яшчэ адзін спосаб — у сябе на хаце — у ходзе вуснага апытання перапісчыка.

Першыя два спосабы будуць даступныя ўжо з 4 кастрычніка. Перапіс праз інтэрнэт будзе доўжыцца па 18 кастрычніка — гэта самы хуткі і зручны спосаб, адзначаюць у Белстаце. Прычым не трэба нікому агучваць інфармацыю пра сябе, спяшацца пры запаўненні апытальніка з дапамогай адмысловай праграмы. Гэта можна зрабіць нават будучы на адпачынку па-за Беларуссю.

Анкета складзена так, што інфармацыя прадастаўляецца аб усіх членах хатняй гаспадаркі (сям'і), якія пражываюць сумесна. Персанальныя дадзеныя аб непаўналетніх дзецях паведамляюцца іх бацькамi (апекунамi, папячыцелямi) або паўналетнімі членамі хатняй гаспадаркі. Можна перапісаць па інтэрнэце і сваіх пажылых сваякоў, бабуль і дзядуляў.

Інфармацыя пра тое, як уваходзіць у праграму і карыстацца ёю, будзе размешчана пазней на інфармацыйных улётках, у жыроўках, праз СМІ.

З 19 па 20 кастрычніка будзе ісці падлік рэспандэнтаў, якія перапісаліся праз інтэрнэт. Іх адрасы, як і адрасы сваякоў, за якіх запоўнілі перапісныя лісты інтэрнэт-карыстальнікі, будуць выключаныя з пераліку для наведвання перапісчыкамі.

Стацыянарныя ўчасткі будуць працаваць штодзённа ўвесь перыяд перапісу — з 4 па 30 кастрычніка.

З 21 па 30 кастрычніка перапісчыкі апытаюць рэспандэнтаў па месцы жыхарства або знаходжання.

Каб пазбегнуць кантакту з махлярамі, важна памятаць, што ў сапраўднага перапісчыка будзе сумка з лагатыпам, планшэт і пасведчанне. Можна скараціць час вуснага апытання, назваўшы перапісчыку свой ідэнтыфікацыйны нумар. Гэта дазволіць загрузіць значны аб'ём даных з рэгістра насельніцтва — прозвішча, імя, імя па бацьку, дату і месца нараджэння, пол, грамадзянства (падданства), месца жыхарства і (або) месца знаходжання. Г.зн. аўтаматычна запоўняцца адпаведныя графы перапіснога ліста.

Абарона асабістай інфармацыі пры перапісе гарантуецца. Дадзеныя па заканчэнні апытання перадаюцца па абароненым канале сувязі на сервер Белстата і аўтаматычна выдаляюцца з планшэтнага камп'ютара. Сам перапісчык пасля працэдуры не можа іх праглядаць або рэдагаваць. Канфідэнцыйная інфармацыя не падлягае перадачы ў падатковыя і іншыя дзяржаўныя органы, трэцім асобам - адказнасць за захаванасць дадзеных перапісу прадугледжана законам «Аб перапісе насельніцтва».

Усяго грамадзянам прапануюць адказаць на 49 пытанняў: персанальныя дадзеныя, аб сямейным становішчы і роднасных адносінах, аб бесперапыннасці пражывання ў населеным пункце і пражыванні на працягу года і больш у іншай краіне; пра родную мову і мову, на якой звычайна размаўляюць дома; атрыманні адукацыі; рабоце ў апошні тыдзень да пачатку перапісу; планаванні нараджэння дзяцей (толькі для жанчын ва ўзросце 18-49 гадоў) і інш.

Упершыню беларусам прапануюць адказаць на пытанні аб сельскагаспадарчай дзейнасці (зямельныя плошчы, пасевы, пагалоўе жывёлы і птушкі). Гэта агульнасусветная практыка аб'ектыўнага даследавання аграрных рэсурсаў краіны. На падставе ў тым ліку гэтых дадзеных будуць распрацоўвацца дзяржаўныя праграмы развіцця сельскай гаспадаркі.

3
Дед Мороз / Адказаць
18.06.2019 / 20:05
можно не учавствовать?! ну или хотя бы ознакомиться с перечнем вопросов предварительно, чтобы сделать вывод?!
12
Кажыма праўду / Адказаць
18.06.2019 / 20:41
Родная мова – беларуская!

Па-расейску звяртаюся да таргашоў, прасталытак ды бамжоў – незаменная мова міжсацыяльных зносін. Вялікая й магучая язычына!
3
Виталий Cпикин / Адказаць
18.06.2019 / 21:58
Самый лучший и безопасный способ - отключить звонок домофона и входной двери на месяц переписи. И от мошенников себя обезопасишь, и от ненужного опроса с утечкой не пойми куда и не пойми зачем конфиденциальной информации.

То тут Ермошина возмущается, ай-ай-ай, без её разрешения сфотографирован коттедж - караул, "преступление века". А то тут переписчик уже в трусы готов будет к тебе залезть, распросив не только о тебе самом, но и о тех же детях, в том числе каких внебрачных. 
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру