18.06.2019 / 20:24

Рост колькасці метану ў атмасферы можа паскорыць глабальнае пацяпленне 2

Навуковы часопіс Science разгледзеў патэнцыйныя прычыны і наступствы некантралюемага росту колькасці метану на нашай планеце.

Метан раскладаецца ў атмасферы хутчэй, чым вуглякіслы газ, але гэта мацнейшы парніковы газ. Паводле Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя ЗША, малекула метану будзе выклікаць пацяпленне ў 28-36 разоў больш, чым малекула вуглякіслага газу на працягу 100-гадовага перыяду. Апошнія даныя паказваюць, што канцэнтрацыя метану ў атмасферы ўзрасла з 1775 часціц на мільярд у 2006 годзе да 1850 часціц на мільярд у 2017 годзе.

Навукоўцы дакладна не ведаюць, чаму ўзровень метану расце. Даследаванне 2017 года прыпісвае прыкладна палову прыросту каровам і іншым свойскім жывёлам, якія вылучаюць метан пры пераварванні ежы. Яшчэ адным фактарам, які спрыяе гэтаму, можа быць тое, што людзі сталі часцей выкарыстоўваць выкапнёвае паліва, і менш — біялагічнае (драўніна і г.д.).

Далейшае павышэнне тэмпературы можа прывесці да таго, што водна-балотныя ўгоддзі будуць вылучаць больш метану, а змены ў атмасферы могуць запаволіць хуткасць разбурэння метану.

NN.by

1
ЗОЖ / Адказаць
18.06.2019 / 20:41
Ребята, с коровами вы перебор
0
Жвір / Адказаць
19.06.2019 / 15:24
ЗОЖ, adnaznačna. Iznoū biednyja karovy vinavatyja... A nasamreč treba zrabic` haz biasplatnym, spažyvac` jaho, jak maha boliej, kab u pavietra mieniej trapliala.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру