18.06.2019 / 21:20

Матацыклісты заблакавалі праезд п'янаму кіроўцу і перадалі яго ДАІ 1

У Мінску матацыклісты заблакавалі праезд п'янаму кіроўцу і перадалі яго супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі.

Інцыдэнт здарыўся 16 чэрвеня прыблізна а 2.00 на скрыжаванні вуліцы Энгельса і праспекта Незалежнасці. Аўтамабіль BMW, якім кіраваў 30-гадовы мужчына, рухаўся па праспекце Незалежнасці, па датычнай траекторыі сутыкнуўся з аўтамабілем Kia Rio і працягнуў рух.

Матацыклісты заблакавалі праезд парушальніку правілаў дарожнага руху і выклікалі міліцыю. Экіпаж ДАІ затрымаў нецвярозага кіроўцу. Аўтамабіль адвезлі на штрафстаянку.

NN.by

0
Ёпрст / Адказаць
18.06.2019 / 22:46
Чарговы прыклад - беларусы - еўрапейцы, сыны Сапегаў!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру