У снежні Мядзведзеў прапанаваў стварыць адзіныя з Беларуссю эмісійны цэнтр, мытную службу, суд, падліковую палату, фота з яго фэйсбука

У снежні Мядзведзеў прапанаваў стварыць адзіныя з Беларуссю эмісійны цэнтр, мытную службу, суд, падліковую палату, фота з яго фэйсбука

Перспектывы нарошчвання інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і актуальныя пытанні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмяркуе прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам 21 чэрвеня ў Мінску.

«Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас абмяркуюць актуальныя пытанні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў энергетыцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Кіраўнікі ўрадаў разгледзяць таксама перспектывы нарошчвання інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы», - паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу расійскага ўрада.

Мядзведзеў таксама наведае цырымонію адкрыцця Еўрапейскіх гульняў, дадае прэс-служба. Раней падчас саміта ШАС у Бішкеку Лукашэнка запрашаў Пуціна на цырымонію адкрыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0