25.01.2009 / 20:38

Мітрапаліт Філарэт быў у ліку прэтэндэнтаў на патрыярха 18

Іх сёння абраў тайным галасаваннем Архіерэйскі сабор РПЦ. Цікава, што ўладыка Філарэт у 1982 г. высвячаў у япіскапы аднаго з сённяшніх прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка РПЦ.

photo.bymedia.net

Архіерэйскі сабор РПЦ, што прайшоў у нядзелю ў Маскве, назваў імёны трох прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы.

Гэта мітрапаліты: Смаленскі і Калінінградскі Кірыла, Калужскі і Бароўскі Клімент, Мінскі і Слуцкі Філарэт.

За Кірылу прагаласавалі 97 чалавек, Клімента – 32, Філарэта – 16.

Чацвёртае месца заняў мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, ён набраў 13 галасоў.

Мітрапаліт Кіеўскі і усёй Украіны Уладзімір набраў 10 галасоў, як і мітрапаліт чарнавіцкі і Букавінскі Ануфры – таксама 10 галасоў. Яшчэ восем архіерэяў набралі ад аднаго да сямі галасоў.

У паседжанні Архіерэйскага сабору ўдзел 198 з 202 архіерэяў РПЦ, у кожным бюлетэні магла стаяць толькі адна пазнака.

Выбары патрыярха РПЦ пройдуць 27 студзеня падчас Памеснага сабору, з удзелам 711 дэлегатаў ад духавенства і свецкіх асобаў.

Мітрапаліт Філарэт – найстарэйшы з трох прэтэндэнтаў. Ён на 11 гадоў старэйшы, чым Кірылу, і 14 гадоў - за Клімента.

Дарэчы, Клімент хіратанісан у япіскапы ў Мінску (у 1982 г.) І сярод тых, хто здзяйсняў хіратонію быў Філарэт.

0
кінік / Адказаць
26.01.2009 / 13:58
Ну, дык і што, што ён кандыдат? Вам што прыемна ад гэтага? РПЦ у нашай краіне ўжо тры стагоддзі, а дагэтуль Біблію ня могуць выдаць па -беларуску. Кіньце, дзецюкі, гэтае вашае замілаваньне.
0
Рыгор / Адказаць
26.01.2009 / 15:04
Здаецца тыдзень таму бачыў Біблію беларускай класічнай мовай у Акадэмкнізе. Ці гэта не такая?
0
Денис / Адказаць
26.01.2009 / 15:11
Вот возьмет с собой Ермошину в Москву и победит самым честным образом по результатам голосования.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру