Беларускі комік Вадзім Галыгін распавёў, што стаў бацькам у трэці раз. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў інстаграме.
Галыгін размясціў у сацсетцы чорна-белую фатаграфію са сваёй жонкай і нованароджаным сынам Іванам.
«Ураааа!!! Сын!!!» — падпісаў ён.
У коміка таксама ёсць дачка ад першага шлюбу Таісія і сын ад другога шлюбу Вадзім Галыгін-малодшы.