19.06.2019 / 07:43

95 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў 2

Народны пісьменнік Беларусі нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года, а памёр 22 чэрвеня 2003 года.

З нагоды народзінаў чакаецца некалькі святочных мерапрыемстваў. А 12-й гадзіне на Усходніх могілках Саюз беларускіх пісьменнікаў будзе ўскладаць кветкі на магілу пісьменніка.

Як Быкаў стаў Быкавым: што зрабіла яго такім, якім ён быў — біяграфія

А Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Быкаўскія дні» ў Ждановічы на дачу-музей Васіля Быкава (вул. 6-я Дачная, д. 62) з12-й да 18-й.

Урачыстае адкрыццё «Быкаўскіх дзён» адбудзецца а 14-й гадзіне. Падчас мерапрыемства будуць ладзіцца ганаровая высадка валошак і ўрачысты запуск «Пошты Васіля Быкава» — кожны наведнік зможа даслаць ліст са словамі пісьменніка ў любы куток Беларусі.

У Бычках, роднай вёсцы пісьменніка, пройдзе канцэртная праграма з тэатральнай пастаноўкай аповесці «Знак бяды», а таксама экскурсіі па музеі-сядзібе, а 22 чэрвеня ў Бычках а 12-й гадзіне на сядзібе, у якой калісьці месцілася школа, дзе вучыўся малы Васіль Быкаў, пачнецца мемарыяльная імпрэза ў гонар пісьменніка. 

NN.by

0
Павел Ас / Адказаць
19.06.2019 / 08:43
Вечная памяць шчыраму беларусу.
0
Кажыма праўду / Адказаць
19.06.2019 / 10:17
Хто яшчэ не слухаў – захапляльныя ўспаміны дзядзькі Васіля (у тым ліку і пра стварэнне БНФ):
Аўдыякніга «Доўгая дарога дадому». Чытае Васіль Быкаў
У «Доўгай дарозе дадому» Быкаў распавядае пра дзяцінства, вайну, вымушаную пасляваенную службу, пра свой пісьменніцкі шлях, паездкі, пра сяброў і ворагаў.
Запіс быў зроблены Васілём Быкавым у 2002 годзе ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Гэта 40 трэкаў, разам больш за 6 з паловай гадзін аўдыязапісаў.
https://www.svabo..................v>https://......................iv>
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру