19.06.2019 / 10:10

Ці правільна паводзіў сябе Зяленскі, калі Меркель пачало трэсці? Тлумачыць дасведчаны дыпламат 18

Канцлерцы Германіі Ангеле Меркель стала кепска падчас вітання прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Яе пачало трэсці. Ці правільна сябе паводзіў у гэтай сітуацыі ўкраінскі лідар? Што ён мог зрабіць? Ці трэба было прапаноўваць дапамогу?

З гэтымі пытаннямі «Наша Ніва» звярнулася да дасведчанага дыпламата, пасла Беларусі ў Вялікабрытаніі (1995 — 2000) Уладзіміра Шчаснага.

Уладзімір Шчасны. Фота artbelarus.by.

«Справа нечаканай сітуацыі. Для мяне пытанне, куды глядзела нямецкая служба пратаколу, чаму яны не падышлі да яе, не спыталі, што адбываецца? Гэта якраз такі задача нямецкага пратаколу.

Што мог зрабіць Зяленскі? Проста звярнуцца да яе і спытаць: «Што я магу зрабіць?» Але ўявіце сабе, чалавек першы раз у падобнай сітуацыі. Ён проста не ведаў, што рабіць.

І, можа быць, тое, што ён нічога не рабіў, якраз было выйсцем. Гэта такая пазіцыя англійскага джэнтльмена. Калі джэнтльмен можа дапамагчы, то ён дапаможа. Калі ж джэнтльмен нічым не здольны дапамагчы, ён робіць выгляд, што не заўважае.

Браць за руку не трэба было, максімум павярнуць галаву і спытацца. Але, на мой погляд, ён зрабіў адзінае правільнае рашэнне. Калі б яны былі дзесьці адны на перамовах, то, канечне, ён бы дапамог, спытаў, узяў за руку. Але там жа было мноства службоўцаў, якія мусілі дапамагчы ёй. Зяленскі спадзяваўся, што ёсць людзі, якія дапамогуць. І тут пытанне: чаму яны не зрабілі гэтага.

Пытанне далікатнае, таму ён зрабіў усё правільна. Выпадак неардынарны, але не трэба засяроджваць на гэтым увагу. Трэба больш гаварыць пра тое, аб чым яны дамовіліся потым. А гэта проста выпадак, які можа здарыцца з кожным».

Запісаў ЗП

151
Кажыма праўду / Адказаць
19.06.2019 / 10:29
Кодэкс ЗЁ!блазенскага джэнтльмена:

• трасе кабету – зрабі выгляд, што не заўважаеш і стой нібы істукан;

• збіваюць гуртам аднаго – зрабі выгляд, што не заўважаеш і прайдзі міма;

• сабака напаў на дзіцё – зрабі выгляд, што не заўважаеш і набудзь ліверкі для любае коткі;

і г.д. і да т.п.
16
Vox Populi / Адказаць
19.06.2019 / 10:45
Кажыма праўду, Лухту вы кажаце!) 
34
беларусачка / Адказаць
19.06.2019 / 10:47
Дыпламатыя дыпламатыяй, але ж просты чалавечы фактар..? Калі некаму побач с табой дрэнна, трэба стаяць з цагліным тварам? Несваечасовая дапамога можа прывесьці да сумных наступстваў.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру