Аляксандр Францкевіч па вызваленні з калоніі ў 2013 годзе, фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Францкевіч па вызваленні з калоніі ў 2013 годзе, фота Сяргея Гудзіліна

У ноч на 19 чэрвеня ў Кіеве супрацоўнікамі СБУ быў затрыманы грамадзянін Беларусі, былы палітвязень, анархіст Аляксандр Францкевіч і раніцай сённяшняга дня дэпартаваны ў Беларусь, піша Радыё Свабода.

Гэтыя звесткі пацвердзіла маці Аляксандра Францкевіча Таццяна: «Так, сын пазваніў раніцай з Гомеля, сказаў, што яго выслалі з Украіны, прычыну абяцаў патлумачыць пры сустрэчы. Цяпер ён едзе з Гомеля ў Мінск цягніком, будзе аб 11 гадзіне».

Аляксандр Францкевіч быў актывістам анархісцкага руху, у 2011 годзе асуджаны на 3 гады зняволення, адбываў пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Пасля вызвалення ў 2015 годзе з'ехаў ва Украіну, у Беларусь не вяртаўся. Таццяна Францкевіч казала, што сын жыў у Кіеве і працаваў камп'ютаршчыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0