Сын тануў, бо п'яная маці выйшла з возера: падрабязнасці трагедыі ў Бешанковіцкім раёне
Днём 17 чэрвеня на возера Белае ў Бешанковіцкім раёне прыбыла кампанія маладых людзей, сярод якіх была 30-гадовая жыхарка Віцебска з двума дзецьмі
Жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення (3,6 праміле), але пайшла з двухгадовым сынам у ваду. Адышоўшы, па словах відавочцаў, на адлегласць 50 метраў ад берага, дзіця пачало тануць. Але маці не распачала спробаў да выратавання хлопчыка і пакінула возера.
Дзіця з вады дастаў нейкі мужчына. Хлопчыку была аказана неадкладная медыцынская дапамога, аднак выратаваць не ўдалося.
У дачыненні да маці заведзена крымінальная справа, паведамляе СК
Каментары