19.06.2019 / 11:59

Белчыгунка і «Беларусбанк» выпусцяць аблігацыі па 1000 даляраў

Гэта сумесны праект па выпуску аблігацый для насельніцтва Беларускай чыгункі і «Беларусбанка», паведамляе прэс-служба БЧ.

Набыць аблігацыі можна ў падраздзяленнях «Беларусбанка». Пералік кропак абслугоўвання, рэжым іх працы размешчаны на афіцыйным сайце Беларусбанка.

Намінальны кошт адной аблігацыі — 1 000 даляраў ЗША. Мінімальная колькасць аблігацый для пакупніка - тры аблігацыі за адну здзелку. Працэнтная стаўка — 4,7% гадавых. Тэрмін звароту каштоўных папер - 3 гады.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру