19.06.2019 / 12:16

Сталі вядомыя падрабязнасці забойства непаўналетняй у Круглянскім раёне 2

11 сакавіка ў закінутым доме ў вёсцы Хількавічы Круглянскага раёна было знойдзена цела 16-гадовай дзяўчыны. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла на месцы здарэння ад задушвання ў выніку здушэння шыі пятлёй, паведамляе СК.

У гэты дзень абвінавачваны вызваліўся з папраўчай установы, дзе адбываў пакаранне ў выглядзе аднаго месяца арышту. Удзень ён сустрэўся з пацярпелай, з якой падтрымліваў блізкія адносіны. Шпацыруючы па вёсцы, маладыя людзі схаваліся ад непагадзі ў закінутым доме. У працэсе размовы дзяўчына дала зразумець, што іх адносіны скончаны. Абвінавачаны, усумніўшыся ў вернасці сяброўкі ў перыяд яго адсутнасці, стаў высвятляць з ёй адносіны і ў ходзе сваркі задушыў шалікам.

NN.by

2
mikola ramanau / Адказаць
19.06.2019 / 15:59
Kudy Kraina katica ?
0
Dlohosh / Адказаць
19.06.2019 / 21:42
"Абвінавачаны, усумніўшыся ў пэўнасці сяброўкі" - пэўнасці? Можа вернасці? 
https://nn.by/?c=ar&i=232407

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру