19.06.2019 / 12:40

На Еўрагульні замежнікі купілі кожны восьмы квіток, а можа і больш 4

На мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў прададзена больш за 160 тыс. білетаў, паведаміў журналістам начальнік упраўлення па камунікацыях, сувязях з грамадскасцю і СМІ Дырэкцыі Еўрагульняў Аляксей Багдановіч, піша БелТА.

«На ўчорашнюю раніцу было прададзена больш за 160 тыс. білетаў. Сёння лічба напэўна будзе павялічана, - сказаў Аляксей Багдановіч. - Спачатку планавалася прадаць 190 тыс., але з улікам пашырэння магчымасцяў для гледачоў колькасць павялічылася да 250 тыс.».

Прададзеныя амаль усе квіткі на спаборніцтвы па стральбе з лука. Тое ж тычыцца кулявой стральбы і пляжнага футболу. Ужо прадаюцца квіткі на верхні ярус на спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы. На цырымонію адкрыцця яшчэ засталіся квіткі, але іх няшмат.

«Больш за 20 тыс. білетаў прададзена за мяжу. Але гэта статыстыка чыстая: у заўзятараў была магчымасць прастаўляць адпаведную птушачку пры куплі. Хтосьці гэта рабіў, а нехта не. Мы лічым, што рэальная лічба можа быць у два разы больш», - дадаў Аляксей Багдановіч.

NN.by

2
Жвір / Адказаць
19.06.2019 / 13:22
Aha, i tamu kvitki razdajucca biasplatna cieraz prafsajuzy, bo jany iduc` naraschvat za hrošy... Nonsens -  heta narmaļna...:)
1
Мiця Выкручанскi / Адказаць
19.06.2019 / 13:44
...организаторские грёзы !
2
Свободный / Адказаць
19.06.2019 / 14:25
Ахахха мечты !!! Кому эти игры падали ?!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру