19.06.2019 / 13:18

Сіноптыкі анансавалі спёку і кароткачасовыя дажджы на самыя доўгія дні года 2

Фота Сяргея Гудзіліна

Уначы ў чацвер у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а раніцай і днём пераважна па заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, піша pogoda.by

Ноччу +13.. + 19°С, днём +24.. + 30°С, па Гомельшчыне да + 32°С.

У Мінску +26—28°С, невялікі дождж

У пятніцу раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Днём +22.. + 29°С, па паўднёвым усходзе +30.. + 33°С.

У Мінску +25—27°С, дождж

У суботу, 22 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Днём ад + 21°С па паўночным захадзе да + 33°С па Гомельшчыне.

NN.by

3
LitvinM / Адказаць
19.06.2019 / 13:27
Гэта на ўсходзе цепла, а на захадзе так сабе
3
Мiця Выкручанскi / Адказаць
19.06.2019 / 13:29
...это ЛЕТО !...детка !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру